Дональд Трамп выступіў з развітальным зваротам

Дональд Трамп выступіў з развітальным зваротам

Дональд Трамп выступіў з развітальным зваротам да амерыканскага народу. На 20 студзеня прызначана інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Трамп гаварыў пра свае дасягненні. Напрыклад, што за час прэзідэнцтва "не пачаў новых войнаў", чаго не было на працягу дзесяцігоддзяў. "Мы зрабілі тое, што прыйшлі зрабіць, і яшчэ нашмат больш", — адзначыў ён. Па словах амерыканскага прэзідэнта, яго адміністрацыя "аднавіла сілу" Злучаных Штатаў і "амерыканскае лідарства ў замежжы".

"Амерыка — гэта не сціплая краіна нерашучых людзей, якіх трэба хаваць і абараняць ад тых, з кім мы не згодныя", — гэта Дональд Трамп гаварыў пра страту яго краінай упэўненасці ў сабе. Ён лічыць гэта самай вялікай небяспекай.

Трамп заявіў, што яго палітычны рух "знаходзіцца ў пачатку шляху". Гэта значыць, што ён не думае пра заканчэнне палітычнай кар'еры. Нягледзячы на падзеі з захопам Капітолія яго прыхільнікамі (ён зноў асудзіў гэты ўчынак). З'явілася неафіцыйная інфармацыя пра планы Трампа стварыць Патрыятычную партыю ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі