Допінг выкарыстоўваюць ад 14 да 39% спартоўцаў

Галандскія навукоўцы правялі даследаванне наконт допінгу ў спорце. Паводле яго атрымалася, што лічба спартоўцаў, якія выкарыстоўваюць допінг, нашмат большая за тую, пра якую прынята казаць на падставе антыдопінгавых тэстаў.

Навукоўцы мяркуюць, што забароненыя прэпараты выкарыстоўваюць ад 14 да 39% прафесійных спартоўцаў. Такую лічбу назваў адзін з даследчыкаў Аліўе дэ Хуна, паведамляе ria.ru са спасылкай на InsideTheGames.

Навукоўцы мяркуюць, што больш дакладную лічбу можна было б атрымаць, калі б адказныя органы былі больш адкрытыя ў гэтым пытанні.

Фота — Максім Каняеў, агенцтва "PR + Sport"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі