Дождж, мокры снег і да плюс пяці — надвор'е на нядзелю 18 лютага
Люты ва ўсходняй Беларусі
У нядзелю 18 лютага Беларусь апынецца ў зоне павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць і заходні ўмераны вецер, які ўначы можа стаць парывістым, паведамляе Белгідрамет.
Днём абыдзецца без ападкаў, а вось ноччу пройдуць дажджы, снег і мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.
Уначы тэмпература паветра складзе -4..+3°С. Удзень па паўночным усходзе будзе ад -2°С, па паўднёвым захадзе — да +5°С.
З панядзелку ў краіне ненадоўга пахаладае. Сіноптыкі нават прагназуюць маразы да -13 у начныя гадзіны. Так што пухавікі зноў спатрэбяцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.