Другой авіякампаніі для міжнародных перавозак у Беларусі пакуль не будзе

Праект па стварэнні новай пасажырскай авіякампаніі ў Беларусі пакуль адкладзены. Пра гэтай 30 снежня заявіў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

"З наяўнымі ў нас аб'ёмамі пасажыраў пакуль эканамічна немэтазгодна прадпрымаць далейшыя крокі па гэтым праекце", — цытуе яго словы БЕЛТА. Сівак адзначыў, што бізнес-план быў распрацаваны, але дакумент не прайшоў ўзгадненне і не зацверджаны.

Мяркуецца, што 2015 год будзе цяжкім не толькі для беларускай авіяцыі, але і для замежных авіякампаній. Да праекту стварэння другой пасажырскай авіякампаніі ў Беларусі могуць вярнуцца ў пачатку 2016 года.

Нагадаем, у кастрычніку пра такія планы паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Другую міжнародную пасажырскую авіякампанію мусілі стварыць на базе прадпрыемства "Гроднаавія".

На сённяшні дзень у нашай краіне працуе авіякампанія "Белавія", якая здзяйсняе рэгулярныя пасажырскія рэйсы ў больш за 40 аэрапортаў Еўропы і Азіі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі