Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную "Брэсцкую газету"

Абсталяванне ў друкарні / domdruku.by​
Абсталяванне ў друкарні / domdruku.by​

Рэдакцыя "Брэсцкай газеты" атрымала апавяшчэнне з друкарні, у якім гаворыцца, што друкарня не плануе заключаць з выданнем дамову на наступны год, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

"Брэсцкая газета" — гэта рэгіянальны тыднёвік, які выдаецца з сакавіка 2002 года. На сайце выдання гаворыцца, што "Брэсцкая газета" — недзяржаўнае выданне з выразнай дэмакратычнай пазіцыяй". У кастрычніку гэтага года выданне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) і рэдакцый незалежных медыяў з нагоды ціску на партал Tut.by і абмежавання доступу да незалежных сайтаў.

У лістападзе вымушанае было прыпыніць выпуск яшчэ адно недзяржаўнае рэгіянальнае выданне — "Газета Слонімская". 9 лістапада ў доме галоўнага рэдактара Ганны Валадашчук прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка. Рэдактарка была вымушана з'ехаць за мяжу. Акрамя таго, было прынятае рашэнне прыпыніць выпуск выдання на паўгода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі