Дуда: Пасля злачынстваў ва Украіне больш ніякіх спраў з Расіяй быць не можа
Анджэй Дуда
Анджэй Дуда заявіў, што пасля злачынстваў ва Украіне больш ніякіх справаў з Расіяй быць не можа. Зварот да сусветных лідэраў ад прэзідэнта Польшчы прагучаў 22 траўня ў Вярхоўнай Радзе.
"Пасля Бучы, Барадзянкі, Марыўпаля ніякіх спраў з Расіяй быць не можа, "як звычайна", спадары прэзідэнты і прэм'еры", — сказаў Дуда.
Ён таксама паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Украіна ўступіла ў Еўрасаюз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.