Два беларускія банкі пракаментавалі адключэнне ад SWIFT
Два беларускія банкі, якія трапілі пад санкцыі, пракаментавалі адключэнне ад сістэмы SWIFT.
У Банку развіцця кажуць, што прынялі меры загадзя: "Прынятыя меры па выкарыстанні альтэрнатыўных сістэм перадачы фінансавай інфармацыі для забеспячэння своечасовага выканання абавязацельстваў па правядзенні разлікаў з юрыдычнымі асобамі ва ўсіх валютах".
У Белаграпрамбанку таксама заяўляюць, што загадзя падрыхтаваліся працягваць дзейнасць па "правядзенні разлікаў, выкананні транзакцый па плацежных картках і іншых сэрвісаў для прыватных і карпаратыўных кліентаў".
Банк "Дабрабыт" пакуль ад каментароў устрымліваецца.
Тры беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЕС, уведзеныя ў сувязі з вайной Расіі ва Украіне. Рашэнне ЕС было апублікаванае 9 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.