Два беларусы-добраахвотнікі з Украіны просяць прытулку ў Польшчы

Два беларусы-добраахвотнікі з Украіны просяць прытулку ў Польшчы

Два беларусы, якія ваявалі добраахвотнікамі ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне, просяць прытулку ў Польшчы. Як паведамляе Радыё "Рацыя", яны нелегальна перабраліся праз украінска-польскую мяжу.

Ва Украіне беларусы ваявалі пад пазыўнымі "Ляснік" і "Док". Вяртацца ў Беларусь яны лічаць небяспечным для сябе: беларускія законы лічаць наёмніцтвам нават добраахвотны ўдзел у ваенных дзеяннях за іншую дзяржаву. Між тым украінскія ўлады не далі ім грамадзянства або іншага статусу. Паведамляецца, што Украіна пачала вывад добраахвотніцкіх фармаванняў з зоны АТА, а ва ўкраінскім войску хлопцы служыць не маглі, бо не маюць грамадзянства. Украінцы прапанавалі ім вярнуцца на радзіму.

Цяпер беларусы знаходзяцца ў спецыяльным прытулку ў польскім Пшэмыслі. Беларус Зміцер Гурніч, да якога звярнуліся добраахвотнікі, кажа, што зараз пра іх справу паінфармаваны дарадца міністра замежных спраў Польшчы. Чыноўнік паведаміў, што патрэбнае пацвярджэнне ад камбата пра удзел беларусаў у баявых дзеяннях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі