Два беларусы скралі з рахунку амерыканскай кампаніі 1 мільён 350 тысяч долараў

Два беларусы скралі з рахунку амерыканскай кампаніі 1 мільён 350 тысяч долараў

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта і Упраўленне "К" Міністэрства ўнутраных спраў падчас сумеснай аперацыі выкрылі злачынную міжнародную групу, у якую ўваходзілі і нашы суайчыннікі.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, на працягу некалькіх апошніх гадоў удзельнікі групы, выкарыстоўваючы шкоднае праграмнае забеспячэнне, завалодалі рэквізітамі банкаўскіх рахункаў розных кампаній. Напрыклад, з рахунку буйной амерыканскай кампаніі зламыснікі скралі 1 мільён 350 тысяч долараў ЗША. Легалізаваць скрадзеныя грошы група спрабавала праз спецыяльна створаныя фіктыўныя кампаніі, зарэгістраваныя ў Беларусі, Кітаі, Бангладэш ды іншых краінах.

У Мінску праваахоўнікі затрымалі двух актыўных удзельнікаў злачыннай групы - 42-гадовага і 35-гадовага мінчукоў. У іх прайшлі ператрусы, былі забраныя прадметы і дакументы, якія пацвярджаюць дачыненне да дзейнасці міжнароднай злачыннай групы.

Паведамляецца, што беларускія праваахоўнікі дзейнічалі сумесна з Федэральным бюро расследаванняў ЗША.

Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі