Два гады калоніі — па абвінавачанні ў працы на "Белсат"

"Белсат", ілюстрацыйнае фота

"Белсат", ілюстрацыйнае фота / currenttime.tv

Мінгарсуд асудзіў на два гады калоніі агульнага рэжыму Настассю Мацяш. Суд прызнаў яе вінаватай у спрацы з тэлеканалам "Белсат", які ў Беларусі прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", заўважыў Reform.

Як сцвярджаецца ў прысудзе, Мацяш з чэрвеня 2021-га да лістапада 2023 года нібыта вяла моўныя кансультацыі, займалася перакладам, карэктурай, рэдагаваннем тэкстаў для "Белсата", а таксама "выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва "Белсата".

Суд прызнаў яе ўдзельніцай "экстрэмісцкага фармавання". Акрамя зняволення ёй прысудзілі штраф у 20 тысяч рублёў (500 базавых велічыняў), канфіскавалі камп'ютар і мабільнік. Таксама суд пастанавіў спагнаць з яе 102 415 рублёў і 12 капеек "у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам".

Сваю віну Настасся Мацяш не прызнала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі