Два тыдні вайны ўжо каштавалі Расіі $30 млрд

Вайна дорага абыходзіцца Расіі​ / Getty Images
Вайна дорага абыходзіцца Расіі​ / Getty Images

ВУП Расіі за два тыдні вайны ўжо страціў блізу 30 мільярдаў даляраў, піша Bloomberg. Фактычна, вытворчасць у РФ з пачатку ўварвання ўпала на 2% — гэта падзенне супастаўнае з гадавым зніжэннем у 2020-м, звязаным з пачаткам пандэміі.

Bloomberg мяркуе, што гадавы ВУП Расіі ўпадзе прыкладна на 9%, аднак усё залежыць і ад ходу вайны, і ад санкцый. Аналітыкі з Bank of America прадракаюць расейскаму ВУП падзенне на 13% і нават больш.

Пры гэтым прамыя страты, звязаныя са знішчанай ваеннай тэхнікай, пакуль не ацэньваюцца — там парадак таксама можа ісці на мільярды долараў.

Для параўнання: у 1998-м, калі Расія перажыла самы сур'ёзны эканамічны крызіс і дэфолт, падзенне ВУП склала "усяго толькі" 5,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі