Двайное забойства ў Стаўбцоўскім раёне — падазраваны затрыманы

Следчыя працуюць на месцы злачынства​ / sk.gov.by
Следчыя працуюць на месцы злачынства​ / sk.gov.by

Целы мужчыны і жанчыны з нажавымі раненнямі выявілі мясцовыя жыхары ў адным з дамоў вёскі Дружная Стаўбцоўскага раёна. Патэлефанавалі ў міліцыю.

Следчыя вызначылі, што загінулай быў 41 год, мужчыну — 47 гадоў. Напярэдадні трагедыі яны выпівалі ў кампаніі гаспадара дома, дзе іх целы пазней знайшлі. Гаспадара, 47-гадовага мясцовага жыхара, ужо затрымалі. Яго падазраюць у забойстве гасцей.

Справа ўзбуджаная па п.1 ч.2 арт.139 (забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Затрыманы мужчына раней быў неаднаразова судзімы.

Двойное убийство в Столбцовском районе — подозреваемый задержан
Дом, дзе адбылося злачынства / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі