Двое беларусаў прызнаныя палітвязнямі ў Расіі

Двое беларусаў прызнаныя палітвязнямі ў Расіі

Расійскі праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў палітвязнямі беларусаў Яну Пінчук і Вадзіма Дубойскага. Абое знаходзяцца цяпер у СІЗА на тэрыторыі Расіі.

24-гадовая Яна Пінчук з 2018 года жыве і працуе ў Расіі. Яе затрымалі 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу на запыт беларускіх уладаў. Дзяўчыну падазраюць у адміністраванні пратэсных чатаў. Яе вінавацяць у "распальванні варожасці да супрацоўнікаў міліцыі" і "кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем".

31-гадовы Вадзім Дубойскі — жыхар Брэста. У жніўні 2020-га яго затрымалі і збілі, але адпусцілі без пратаколу. Калі брастаўчанін зняў пабоі, на яго пачалі справу за масавыя беспарадкі. Увосень 2020-га Дубойскі з'ехаў у Расію, там яго і затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі