Двое менчукоў зарабілі мільёны на абмене крыптавалюты. Грошы забярэ падатковая
У Беларусі фізічным асобам нельга зарабляць на абмене крыптавалюты / pexels.com
Міліцыя вылічыла двух менчукоў, якія займаліся незаконным абменам крыптавалюты. Адзін з іх абменьваў у тым ліку скрадзеныя грошы на крыптавалюту, піша прэс-служба МУС.
— Выяўлены электронныя кашалькі фігуранта на розных біржах. Падчас сваёй супрацьпраўнай дзейнасці мужчына атрымаў даход больш за 3,2 мільёна рублёў.
Іншы жыхар Мінска на крыптаабменных аперацыях зарабіў амаль 2 мільёны рублёў.
— Улічваючы, што ў іх дзеяннях угледжваліся прыкметы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, матэрыялы перадалі ў падатковую інспекцыю. Незаконна атрыманы даход будзе спагнаны ў бюджэт дзяржавы, — адзначае МУС.
Згодна з дэкрэтам №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", фізічныя асобы не могуць весці прадпрымальніцкую дзейнасць па абароту крыптавалюты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.