Двухгадовы хлопчык патануў у возеры ў Бешанковіцкім раёне
На возеры Белае ў Бешанковіцкім раёне патануў двухгадовы хлопчык. На месцы гібелі працуе следча-аператыўная група, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Паведамляецца, што на возера прыехала кампанія жыхароў Віцебска з малалетнімі дзецьмі. Маці пайшла купацца са сваім двухгадовым сынам, і ў нейкі момант яны сталі тануць. Выратаваць удалося толькі жанчыну.
Прычыны і абставіны трагедыі высвятляюцца.