Двух мінчукоў затрымалі за зламаную "галінку" бэзу, якая ледзь пралезла ў дзверы

В Минске задержали парней за оторванную ветвь сирени
Зламаны бэз / кадр з відэа

Міліцыянты склалі пратаколы на двух мінчукоў, якія зламалі вялікую галіну бэзу для падарунку "дзяўчатам". Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве, піша zerkalo.io.

Здарэнне адбылося 20 траўня. Двое 26-гадовых хлопцаў у кампаніі сяброў адзначалі дзень нараджэння. Спачатку святкаванне адбывалася на прыродзе, а потым перамясцілася ў кватэру.

Па дарозе дадому нецвярозыя маладыя людзі выламалі вялізную галіну бэзу каля пад'езда. "Букет" атрымаўся такі вялікі, што мужчыны ледзь занеслі яго ў пад'езд.

Відэа здарэння стала ў сацсетках вірусным, і мінчукамі зацікавілася міліцыя. Іх знайшлі, затрымалі, склалі пратаколы і знялі відэа з іх "пакаяннем". Адзін з маладых людзей патлумачыў, што яны хацелі зрабіць прыемнае дзяўчатам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі