“Дынама-Мінск”: Арыентацыя не мае дачынення да сітуацыі з Серадой

У сераду ў сеціве з’явілася інфармацыя пра магчымае прызначэнне ў ФК “Дынама-Мінск” шоўмэна, піяршчыка і радыёвядучага Валянціна Серады. Праз некалькі гадзін фанаты клуба падрыхтавалі заяву з патрабаваннем не браць гэтага кандыдата на працу:

“Мы спадзяемся на разважных кіраўнікоў ФК “Дынама”! Кіраўнікоў, не здольных ісці на кампрамісы са сваім сумленнем! Кіраўнікоў з традыцыйнымі жыццёвымі пазіцыямі! Разлічваем на Вашу адзіна верную рэакцыю — абсурд! Мы супраць таго, каб у нашым клубе працаваў п…р!”.

Да сваёй заявы фанаты прыклалі скан анкеты з аднаго з сайтаў знаёмстваў, падпісаную Валянцінам Серадой і статусам: “Я гей”.

А раніцай наступнага дня на сайце ФК “Дынама-Мінск” з’явіўся допіс, пра тое, што перамовы з Валянцінам Серадой спыненыя. Прычынай назвалі тое, што ён “сваімі непрафесійнымі дзеянням нанёс істотную шкоду іміджу і рэпутацыі клуба”.

“Ні веравызнанне, ні колер скуры, ні арыентацыя не маюць дачынення да гэтай сітуацыі. Паглядзіце на наш склад за апошнія гады, — каментуе прэс-сакратар “Дынама-Мінск” Васіль Князюк. — Калі паглядзець па баках — ідзе чалавек і ідзе, працуе і працуе, прыносіць даход, выконвае свае абавязкі, дзякуй Богу. А што ў яго дома робіцца і ў якую ён ходзіць царкву ці мячэць — гэта ўжо асабістыя справы чалавека. Якая нам да гэтага розніца? Што тычыцца гэтай сітуацыі, у нас адбываліся пошукі людзей на пасаду, але не склалася. Фактычна, не было ні кантрактаў, ні запісаў у працоўнай кніжцы. Пакуль чалавек не аформлены на працу і ў яго няма паўнамоцтваў, рабіць нейкія заявы і прадпрымаць нейкія дзеянні — нам не заўсёды гэта падабаецца. Што менавіта здарылася, расказаць вам не можам”.

Еўрарадыё: Інфармацыя наконт Серады з’явілася адразу ж пасля заявы ад фанатаў…

ФК “Дынама”: Супадзенне, што ж цяпер зробіш. Тое, што з’явіўся такі рэзананс, гэта непрыемна і нам, і Валянціну, напэўна.

Фота — odysseynewsmagazine.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі