Дыпламатыя: як наладзіць адносіны дэмсіл Беларусі з Украінай — эфір
Паліна Бродзік / Еўрарадыё
Прадстаўнік МЗС Украіны, амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім выправіўся ў падарожжа для сустрэч і перамоў з прадстаўнікамі і лідарамі беларускіх дэмсіл. Знаёмства, пачатае ў Кіеве сустрэчамі з камандаваннем палка імя Кастуся Каліноўскага і прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета ва Украіне Генадзем Манько, працягнулася ў Варшаве. Пасля чаго Ігар Кізім едзе ў Вільню.
Чым была цікавая сустрэча прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады з украінскім дыпламатам і якія вынікі гэтай сустрэчы? Якія задачы вырашае сёння міжнародная камісія КР і што зробленае за год працы? Як вярнуць давер грамадства да КР і чаго чакаць ад выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.