Дырэктар “Лістапада”: Wargaming прывёз Сігала. Дрэнны акцёр, але ж акцёр

Дырэктар “Лістапада”: Wargaming прывёз Сігала. Дрэнны акцёр, але ж акцёр

Бізнесу ў Беларусі ніколі не была цікавая культура. Такое меркаванне ў каментары Еўрарадыё выказала дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Анжэла Крашэўская. Паводле яе слоў, дырэкцыя працягвае шукаць спонсараў, але звароты па дапамогу да прыватнага бізнесу выніку не даюць. І гэта вельмі абурае Крашэўскую.

Анжэла Крашэўская: “Мы спрабуем зразумець сітуацыю з бізнесам: бізнесу ніколі не была цікавая культура. І вось якая матывацыя павінна быць ля бізнесу, каб яны ўкладаліся ў кіно, у тэатр ― увогуле ў культуру? Вось, Wargaming прывёз Сігала. Дрэнны акцёр, але ж акцёр, не важна ― мае ж адносіны да кінематографа. А мы ж прывозім сусветных зорак кіно: у нас былі і рэжысёры, і акцёры. Мы ж можам быць цікавым партнёрам для таго, хто праявіць цікаваць да фестывалю!”.

Асобныя прадпрымальнікі пагаджаюцца дапамагчы, але, кажа Анжэла Крашэўская, даюць яны нязначныя сумы. Калі ўлічыць, што бюджэт “Лістапада” складае 7-8 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, то сёння ім не хапае каля 4 мільярдаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі