Дырэктара "Чырвонага харчавіка" падазраюць у злоўжыванні паўнамоцтвамі
Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на дырэктара ААТ "Чырвоны харчавік". Яго падазраюць у злоўжванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэксу). Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Юлію Ганчарову.
Па словах Ганчаровай, падставай для крымінальнай справы сталі матэрыялы, якія паступілі з Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці і УБЭП УУС Магілёўскага аблвыканкама. Цяпер праваахоўнікі праводзяць расследаванне.
Мера стрымання ў дачыненні да падазраванага не ўжывалася.
Дарэчы, Сяргей Анюхоўскі стаў дырэктарам прадпрыемства ў сярэдзіне студзеня 2016 года.