Дырэктарам Нацыянальнай школы прыгажосці стала 22-гадовая юрыстка
22-гадовая юрыстка з Канстытуцыйнай камісіі Бажэна Ярэміч узначаліла Нацыянальную школу прыгажосці, паведамляе Еўрарадыё.
Ярэміч нарадзілася 26 жніўня 1999 года. Дзяўчына скончыла юрфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, паступіла ў магістратуру і працавала выкладчыкам-стажорам.
У 2020 годзе Ярэміч удзельнічала ў нацыянальным конкурсе прыгажосці "Міс Беларусь". Падчас адборачнага тура Бажэна распавяла, што са школы марыць стаць пракурорам, а натхняе яе Марыя Васілевіч, якая перамагла ў конкурсе прыгажосці і стала дэпутатам парламента.
Ярэміч неаднаразова ўдзельнічала ў мерапрыемствах, дзе прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. Яна ўваходзіць у камісію, якая займаецца распрацоўкай новай рэдакцыі Канстытуцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.