Дзеці прадалі бабруйскаму блогеру тры кубачкі ягад і замілавалі сацсеткі

Ягады

Ягады / pixabay

Блогер з Бабруйска Фёдар Еўдакімаў расчуліў сацсеткі відэаролікам, на якім засняў, як купляе ў дзяцей ягады.

Дзеці вырашылі прадаць сабраныя на сямейным участку ягады, але гандаль ішоў кепска. Каб прыцягнуць увагу патэнцыйных пакупнікоў, дзеці ўпрыгожылі кубачкі з ягадамі кветкамі. І тут іх заўважыў Еўдакімаў.

Дзеці па-рознаму ацанілі тры кубачкі з пачастункам. За адзін папрасілі 50 капеек, за другі — рубель, самы дарагі каштаваў два рублі. Блогер купіў іх усе, даў дзецям пяць рублёў і не стаў забіраць рэшту.

"Ну нарэшце!" — узрадаваліся дзеці.

Сам блогер таксама зарабіў на гэтай куплі — яго відэа залайкалі і актыўна каментуюць у TikTok. Карыстальнікі ўспамінаюць, як і самі спрабавалі зарабіць у дзяцінстве.

"Памятаю, як я прадавала агрэст. Брала 50 рублёў за цэлую кепку", — успамінае адна падпісантка.

А хтосьці расказвае пра сваіх дзяцей, у якіх рана прачнулася бізнес-жылка.

"Мне сын учора прапаноўваў купіць у яго 1,5 л вішні за 50 беларускіх рублёў. Ледзь ўгаварыла аддаць за 20!"

"У маёй дачкі аднакласнік (3 клас) у верасні ў школе іншым дзецям каштаны прадаваў (не ядомыя). Пры гэтым, у нас увесь горад засаджаны каштанамі. Куплялі!"

Радасць маленькіх бізнесменаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі