“Дзеля захавання ўлады”: ядзерны парасон у абмен на жыцці беларусаў? Стрым

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Пасяджэнне “Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы” адбылося 6 снежня ў Мінску. Дзе Лукашэнка і Пуцін падпісалі двухбаковую дамову “Аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы”. Вось толькі тое, што канкрэтна было падпісанае, беларусам вырашылі не паказваць. Але “Белпол” сцвярджае, што палажэнні той дамовы падобныя да ўмоў Дамовы аб усёахопным стратэгічным партнёрстве, падпісанай паміж Расіяй і КНДР. А гэта азначае рызыку таго, што створаныя прававыя ўмовы для адпраўкі грамадзян Беларусі на вайну “дзеля абароны тэрытарыяльнай цэласнасці РФ і вонкавых межаў Саюзнай дзяржавы”. Таксама дамова дазваляе Расіі ствараць на тэрыторыі Беларусі дадатковыя вайсковыя базы і размяшчаць вайсковыя кантынгенты і пацвярджае размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Ці сапраўды падпісанне гэтай дамовы будзе падставай для адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну і якія пагрозы для Беларусі такі крок стварае? Якім чынам “ядзерны парасон” гарантуе захаванне ўлады Лукашэнку? Ці стаў больш зразумелы “мірны план Трампа” пасля паездкі абранага прэзідэнта ЗША ў Парыж і сустрэчы там з Зяленскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі