Дзень годнасці ладзяць на кіеўскім Майдане

У звароце арганізатараў гаворыцца: “Мы заклікаем і запрашаем кіеўлянаў і ўсіх украінцаў прыехаць у нядзелю на 12.00 па наша народнае веча пад назвай “Дзень годнасці”, інфармуе УНІАН.



Акцыі апазіцыі на Майдане Незалежнасці адбываюцца ўжо чацвёрты тыдзень. Тым часам прыхільнікі праўладнай Партыі рэгіёнаў ладзяць свае мітынгі ў падтрымку прэзідэнта Віктара Януковіча. Цяпер яны збіраюцца на плошчы Канстытуцыі. Па стане на 8.30 у Марыінскім парку ўсталявана каля 30 вялікіх вайсковых намёты. Відавочна, што частка ўдзельнікаў акцыі правяла тут усю ноч. Асобныя групы грэюцца каля вогнішчаў.



Напярэдадні прыхільнікі Партыі рэгіёнаў правялі мітынг у падтрымку дзеянняў украінскай улады на Еўрапейскай плошчы. Арганізатары акцыі абвясцілі яе бестэрміновай, перадае korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі