Дзесяцігадовая дзяўчынка нарадзіла дзіця і нічога пра гэта не ведала

Дзесяцігадовая дзяўчынка нарадзіла дзіця і нічога пра гэта не ведала

Дзесяцігадовая дзяўчынка нарадзіла дзіця і нічога пра гэта не ведала. Гэтае здарэнне адбылося ў Індыі. Дзіця згвалціў яе сваяк.

Як інфармуе РІА “Новости”, дзядзька дзяўчынкі гвалціў яе на працягу некалькіх месяцаў. У ліпені дзяўчынка стала скардзіцца бацькам на боль у жываце, яе завезлі ў бальніцу, а там стала вядома пра цяжарнасць. Паколькі дзяўчынка была на 30-м тыдні цяжарнасці, Вярхоўны суд Індыі не дазволіў ёй зрабіць аборт (у гэтай краіне перарыванне цяжарнасці забаронена на тэрміне больш за 20 тыдняў, толькі калі не існуе пагрозы жыццю маці).

Цікава, што бацькі дзяўчынкі ёй нічога не сказалі пра цяжарнасць. Яны толькі паведамілі, што ў жываце "з’явіўся камень", які трэба дастаць. Дзіця нарадзілася здаровым з дапамогай кесарава сячэння. Бацька дзяўчынкі збіраецца яго ўдачарыць. Што да сваяка-гвалтаўніка, то яго затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі