“Джагер” Мінакоў: Незалежнасць і Свабода — у гэтым наша нацыянальная ідэя сёння

“Джагер” Мінакоў: Незалежнасць і Свабода — у гэтым наша нацыянальная ідэя сёння


7 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, франтмен легендарнага рок-гуртa “Rouble Zone” Алег “Джагер” Мінакоў.


Народ Беларусі мусіць адчуць сябе беларусамі. А для гэтага неабходна больш увагі аддаваць гісторыі краіны, яе культуры. Бо зямлі беларускай сёння вельмі не стае такой беларускасці, яе павінна быць больш. Але пры гэтым нам ні ў якім разе нельга перайсці да “змагання моў”, але трэба рабіць усё для папулярызацыі беларускай мовы, перакананы Алег “Джагер” Мінакоў.


Пра тое, чаму неабходна вывучаць беларускую гісторыю, развіваць культуру Беларусі, але не “зацыклівацца” на беларускай мове, чаму незалежнасць краіны апынулася пад пагрозай і як яе ратаваць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам “Джагерам” Мінаковым.


Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

 

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі