Джо Байдэн гуляў з сабакам і пашкодзіў правую шчыкалатку

Джо Байдэн гуляў з сабакам і пашкодзіў правую шчыкалатку

Абраны прэзідэнт ЗША 78-гадовы Джо Байдэн гуляў з сабакам, паслізнуўся і пашкодзіў правую шчыкалатку. У нядзелю яму зрабілі камп'ютарную тамаграфію. Былі выяўлены расколіны ў двух костках у ступні. Некалькіх тыдняў Байдэну давядзецца насіць спецыяльны чаравік, паведамляе The New York Times.

Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перадаў Байдэну пажаданні хутчэйшага выздараўлення. "Папраўляйся хутчэй!", напісаў ён у Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі