“Дзіця на ровары падрапала незаконна запаркаванае аўто і павінна аплаціць штраф”

“Дзіця на ровары падрапала незаконна запаркаванае аўто і павінна аплаціць штраф”

Гісторыя пра тое, як раварыст у Мінску бітай збіў пешахода, многіх шакавала. Але канфлікты ды здарэнні на веладарожках здараюцца рэгулярна.

Літаральна на мінулым тыдні ў адзін дзень былі два сутыкненні. З-за няправільных канструктыўных асаблівасцяў веладарожкі, — узгадвае Настасся Янчэўская, дырэктар Мінскага веласіпеднага таварыства. — А ўчора да нас звярнулася жанчына, яе 7-гадовая дачка ехала па тратуары. Убачыла наперадзе жанчыну з дзіцячай каляскай, спалохалася, што не зможа выруліць, і выпадкова падрапала машыну. Кіроўца патэлефанаваў маме, прыехаў участковы. У выніку сям’я маленькай раварысткі павінна заплаціць штраф за падрапаную машыну. Але ж аўтамабіль быў незаконна запаракаваны на тратуары!”

“Дзіця на ровары падрапала незаконна запаркаванае аўто і павінна аплаціць штраф”
Фота Настассі Янчэўскай узята з яе старонкі ў "Фэйсбуку"

Еўрарадыё: Раварыстаў робіцца ўсё больш, пра канфлікты чуваць усё часцей. З-за чаго гэта адбываецца?

Настасся Янчэўская: З-за неадназначнасці правілаў дарожнага руху і адсутнасці канструктыўна выдзеленых для веласіпедыстаў веладарожак. У Мінску яны звычайна пазначаныя адначасова і “роварам” і “пешаходам”. Такія ўчасткі на тратуарах рэкамендаваныя для руху раварыстаў. Але пешаходы не ўспрымаюць гэта такім чынам, што тут ісці нельга. Вельмі часта з-за няўважлівасці і з непрывычкі па веласіпеднай дарожцы ідуць людзі. І лічаць, што маюць рацыю. Велапаласа павінна быць канструктыўна выдзеленая, на ёй павінна быць іншае пакрыццё. І гэта не варта вырашаць са стратамі для пешаходнай зоны. Таксама варта дазволіць рух па праезнай частцы.

Еўрарадыё: Ці не лічыце вы, што такі дазвол прывядзе да яшчэ большых непрыемнасцяў?

Настасся Янчэўская: Калі раварыст перасунецца на праезную частку, то з ім будзе весціся абсалютна іншая работа. Ва ўсім свеце праводзяць курсы па вывучэнні ПДР. Яны на ўзроўні з аўтамабілістамі ведаюць усе нюансы і іх прытрымліваюцца. Але ў нас прыярытэт аддаецца аўтамабілістам. Былі гутаркі пра павышэнне хуткаснага рэжыму ў межах горада. У той жа час, у Заходняй Еўропе гутарка найчасцей вядзецца пра паніжэнне да 50 км/г. Прычына ў тым, што пры такой хуткасці аўтамабіліст можа заўважаць на дарозе раварыста.

“Дзіця на ровары падрапала незаконна запаркаванае аўто і павінна аплаціць штраф”
Няправільная веладарожка на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Яна адначасова пазначана і "роварам", і "пешаходам"
“Дзіця на ровары падрапала незаконна запаркаванае аўто і павінна аплаціць штраф”
Ідэальная веладарожка

Еўрарадыё: Ці звязаны канфлікты паміж раварыстамі, аўтамабілістамі і пешаходамі з нашым менталітэтам?

Настасся Янчэўская: Трэба казаць пра наяўнасць узаемнай культуры і ветлівасці на дарозе. Тут праблемы ва ўсіх — аўтамабілістаў, матацыклістаў, веласіпедыстаў і пешаходаў. Кожны лічыць, што мае рацыю і мае права адстойваць свае інтарэсы агрэсіўнымі метадамі.

Як праехаць па мінскіх веладарожках і нікога не збіць

Еўрарадыё: Ці здараюцца непрыемныя гісторыі асабіста з вамі?

Настасся Янчэўская: Калі чалавек раптам ідзе па веласіпеднай дарожцы, для мяне не праблема спыніцца і патлумачыць, што ён не мае рацыі. Да таго ж, як дзяўчынка, я езджу даволі асцярожна і з хуткасцю — у межах 20 км/г. Але не ўсе ездзяць так павольна. Ровар — гэта транспартны сродак, які павінен забяспечваць даволі хуткае перасоўванне. Калі ты едзеш па тратуары, то павінен прытрымлівацца мінімальнага хуткаснага рэжыму, каб гэта было бяспечна для пешаходаў. Але многія людзі выбіраюць веласіпед не для таго, каб адпачываць, а каб хутка ездзіць. Для гэтага больш умоваў, безумоўна, на дарозе.

Еўрарадыё: Ці надаюць беларускія чыноўнікі належную ўвагу праблеме?

Настасся Янчэўская: Веласіпед не ўспрымаецца як транспартны сродак, а ўспрымаецца як рэкрэацыйны аб’ект. Некаторыя чыноўнікі не разумеюць, што гэта сродак руху, на якім многія людзі ездзяць штодня, як і на машыне. Раварыстаў не лічаць тымі, дзеля каго трэба ўводзіць змены. Ёсць аргумент, што нас мала. Маўляў, стане больш, і тады нешта зменіцца. І гэта пазіцыя прыводзіць да стварэння канфліктаў, праблем і нават трагедый. Горад павінен ствараць умовы для бяспечнага перасоўвання ўсіх. А бяспека — гэта не заўсёды прыбраць з праезнай часткі на тратуар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі