ДАІ будзе лавіць парушальнікаў хуткасці на цывільных машынах

Для гэтага будуць прымяняцца аўтамабілі ДАІ грамадзянскай афарбоўкі, абсталяваныя прыборамі "Арэна" і "Візір", паведамляе БелТА.

Перавышэнне хуткасці на 10-20 км/г пагражае штрафам у памеры да 150 тысяч рублёў, ад 20 да 30 км/г - да 450 тысяч, больш за 30 км / г - ад 450 тысяч, да 1,5 мільёна. За паўторнае перавышэнне на 20 і больш км/г на працягу года - штраф ад 750 тысяч да 2,2 мільёна з пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання тэрмінам да 1 года або без гэтага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі