Стала вядома, якія змены будуць у Правілах дарожнага руху ў Беларусі

Стала вядома, якія змены будуць у Правілах дарожнага руху ў Беларусі

Стала вядома, якія змены будуць у Правілах дарожнага руху ў Беларусі. Яны пачнуць дзейнічаць праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання адпаведнага ўказа, пра падпісанне якога стала вядома 18 красавіка.

Што ў ім важнага? У паласе, прызначанай для руху грамадскага транспарту, можна будзе ездзіць электрамабілям. Веласіпедысты ўжо не будуць спешвацца на пераходах. Забараняецца перавозіць нецвярозых пасажыраў на матацыкле і мапедзе. З'явіцца новы знак "Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху" (хуткасць абмяжоўваецца 30 км/г). На трасах па-за населенымі пунктамі легкавікі, грузавікі з пэўнымі абмежаваннямі змогуць разганяцца да 120 км/г (цяпер — да 110 км/г), аўтобусы — не больш за 100 км/г.

У абноўленых правілах для электрасамакатаў, гіраскутэраў, монаколаў, сігвеяў і г. д. уведзена абагульненае паняцце "сродак персанальнай мабільнасці". Яны змогуць перасоўвацца па веладарожцы, тратуары ці абочыне з хуткасцю не вышэй за 25 км/г.

З 25 траўня да 5 чэрвеня і з 25 жніўня да 5 верасня кіроўцаў абавяжуць у светлы час сутак уключаць бліжняе святло.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі