Значна павялічыўся час навучання ў аўташколах

Змены зацвердзіў сам Аляксандр Лукашэнка. Указам № 483, з 40 да 50 гадзін павялічваецца час навучання практычнаму ваджэнню аўтамабіля пры падрыхтоўцы вадзіцеляў катэгорыі В. Пры гэтым аўташколам у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі прадастаўляецца чатырохмесячны тэрмін для арганізацыі падрыхтоўкі кіроўцаў.

Раней навучанне ў аўташколе займала тры месяцы. Відавочна, што перамены закрануць і кошты навучання. Улетку кожны месяц ў аўташколе каштаваў прыкладна 1,5 мільёна рублёў.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля публікацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі