Дзіцячае атлусценне і булінг: што важна ведаць бацькам, каб дапамагчы дзіцяці

Што важна ведаць бацькам пра дзіцячае атлусценне?

Што важна ведаць бацькам пра дзіцячае атлусценне? / Shutterstock.com

Кожнае пятае дзіця ў Беларусі, паводле звестак Акадэміі навук, хварэе на атлусценне. Гэта не толькі выклікае сур'ёзныя праблемы са здароўем, але і робіць такіх дзяцей мішэнню для булінга. 

Якія прычыны прыводзяць да атлусцення, як яно ўплывае на фізічны і псіхалагічны стан дзяцей і што могуць зрабіць бацькі, каб дапамагчы? Еўрарадыё абмеркавала гэтыя пытанні з нутрыцыёлагам і псіхолагам.

  

Прычыны дзіцячага атлусцення

Нутрыцыёлаг Анастасія выдзяляе тры галоўныя прычыны атлусцення ў беларускіх дзяцей, і першая з іх — гэта няправільнае харчаванне.

На жаль, часта ў рацыёне пераважае высокакаларыйная ежа, якая мае вельмі нізкую нутрыцыйную каштоўнасць (малую колькасць карысных рэчываў).

Другі фактар — нізкая фізічная актыўнасць. Для дзяцей гэта, вядома, не такая распаўсюджаная праблема, як для дарослых, але яна ёсць. Каб было больш зразумела, прывяду прыклад: ёсць 2 дзіцяці, 1 актыўна займаецца спортам да 16-18 гадоў, другое — наогул не.

Пасля 18 яны абодва пачынаюць весці неактыўны лад жыцця. У чалавека, які нарасціў мышачную масу, паказчыкі здароўя ў цэлым будуць лепшыя. Яму заўсёды будзе лягчэй прывесці сябе ў форму спортам, нават праз 10-20 гадоў.

І толькі на трэцяе месца я б паставіла генетычную схільнасць і спадчыннасць.

Важна разумець, што гены не вызначаюць здароўе на 100%, куды важнейшы лад жыцця, які чалавек можа кантраляваць. Пры спрыяльных умовах умоўна "зламаныя" гены могуць стаць "неактыўнымі", а "добрыя" гены — "актыўнымі". Таму нельга спіхваць усё на генетыку і здымаць з сябе адказнасць.

Детское ожирение и буллинг: что важно знать родителям, чтобы помочь ребёнку
Якія прычыны дзіцячага атлусцення? / Pixel-Shot/Shutterstock/Fotodom
Детское ожирение и буллинг: что важно знать родителям, чтобы помочь ребёнку
Дзеці з лішняй вагой церпяць ад булінга / FatCamera / iStock
Детское ожирение и буллинг: что важно знать родителям, чтобы помочь ребёнку
З дзіцём трэба размаўляць / Freepik

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі