Дзмітрыева: магчымасць рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў — наша ідэя сёння

Дзмітрыева: магчымасць рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў — наша ідэя сёння

12 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — навуковая супрацоўніца Інстытута праблем правапрымянення пры Еўрапейскім універсітэце ў Санкт-Пецярбургу Арына Дзмітрыева.


Неабходнасць зменаў у праваахоўнай ці судовай сістэме становіцца відавочнай толькі ў часы крызісу, у які трапляе грамадства. І сёння з гэтым сутыкнуліся беларусы: яны на ўласным досведзе пераканаліся ў неабходнасці такой трансфармацыі ўсёй беларускай сістэмы, перакананая Арына Дзмітрыева.


Пра тое, ці магчыма такую трансфармацыю сілавых структур правесці без люстрацыі і ці прывядзе гэта да вяртанне законнасці,  мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арынай Дзмітрыевай

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі