Дзвюх лідчанак асудзілі за дапамогу, якую яны атрымалі ад ініцыятывы INeedHelpBY

Кампанія INeedHelpBY

Кампанія INeedHelpBY / belarustogether.com

26 студзеня суд Лідскага раёна аштрафаваў дзвюх лідчанак за дапамогу, якую яны атрымалі ад ініцыятывы INeedHelpBY, піша "Медыязона". Гэтая ініцыятыва дапамагае прадуктамі сваякам палітвязняў і рэпрэсаваных, якія апынуліся ў цяжкой сітуацыі.

Жанчын абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб замежнай дапамозе (ч. 2 артыкула 24.15 КаАП). Адна з іх атрымала "замежную дапамогу" таварамі на 5241 рубель з інтэрнэт-крамы "Еўраопт", другая — на агульную суму 18 143 рублі. Абедзвюх жанчын аштрафавалі на 1000 рублёў кожную (25 базавых велічыняў). Таксама яны павінны аддаць дзяржаве суму атрыманай дапамогі.

Як распавядала Еўрарадыё, 23-24 студзеня ў Беларусі сілавікі правялі аблаву на сваякоў палітвязняў. Пад рэпрэсіі трапілі 229 чалавек. 24 чалавекі праходзяць абвінавачанымі па крымінальных артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-4 КК), фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-2 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання (артыкул 361-1 КК).

44 чалавекі былі асуджаныя паводле адміністрацыйных артыкулаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі