Дзярждэп ЗША не бачыць "вартых даверу крокаў" беларускага ўраду

Дзярждэпартамент ЗША

Дзярждэпартамент ЗША / Alex Wong/Getty Images

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за год не палепшала. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Дзярждэпартамэнта ЗША пра сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне.

Аўтары дакладу звяртаюць увагу, што беларускі ўрад "не пачаў вартых даверу крокаў па выяўленні і пакаранні службовых асоб, якія маглі здзейсніць парушэнні правоў чалавека, а ўлады ўсіх узроўняў у цэлым дзейнічалі беспакарана па ўказанні аўтарытарнага лідара Аляксандра Лукашэнкі".

Яны падкрэсліваюць, што ў Беларусі існуюць сур'ёзныя праблемы з правамі чалавека. Гаворка ідзе пра катаванні і жорсткае абыходжанне ў сілавых структурах і месцах пазбаўлення волі, адвольныя арышты і затрыманні, наяўнасць палітвязняў, цэнзуру, абмежаванне свабоды меркаванняў і СМІ. Таксама аўтары даклада адзначаюць такія беларускія праблемы, як карупцыя ва ўрадзе, гендарны гвалт, гандаль людзьмі ды іншыя парушэнні правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі