Дзярждума хоча забараніць расійскім вайскоўцам выкладваць фота са службы

Ён прапануе забараніць вайскоўцам публікаваць у інтэрнэце фатаграфіі і відэакантэнт з вайсковых часцей і з ваенных вучэнняў з выявай спецыяльнай тэхнікі і ўзбраення. Камуніст рыхтуе адпаведны законапраект аб унясенні змен у федэральны закон "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе", піша lenta.ru

Салаўёў лічыць, што адкрытая для агульнага карыстання ваенная інфармацыя можа выкарыстоўвацца для правакацый з боку заходніх СМІ і, акрамя гэтага, наносіць шкоду ваеннай бяспецы краіны. 

Пры гэтым адпраўка паведамленняў і перапіска ў асабістых мэтах у сеткі інтэрнэт не будзе забароненая для вайскоўцаў. 

Нагадаем, што апошнім часам нярэдка расійскія вайскоўцы выкладваюць у сацыяльныя сеткі свае фотаздымкі з ваенных дзеяннў ва Украіне. 

Фота — podrobnosti.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі