Дзярждума сёння атрымае дамову аб уваходжанні Крыма ў Расію

Паводле яго слоў, гэта будзе пагадненне аб уваходжанні Крыма і Савастопаля ў склад Расійскай Федэрацыі і адпаведны праект закона аб утварэнні новых суб'ектаў.



"Мы можам чакаць, што сёння Канстытуцыйны суд разгледзіць і вынясе станоўчае рашэнне аб канстытуцыйнасці падпісанай учора міждзяржаўнай дамовы, і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі ўнясе сёння ў Дзяржаўную думу на ратыфікацыю і праект дамовы, і праект федэральнага канстытуцыйнага закона", — цытуе словы Сяргея Нарышкіна РІА "Новости".



Спікер Дзярждумы запэўніў, што дэпутаты ў самыя кароткія тэрміны забяспечаць прыняццё гэтых "гістарычных заканадаўчых актаў".
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі