Дзяржкантроль прыпыніў дзейнасць сямі прыватных мясакамбінатаў
Дзяржкантроль прыпыніў дзейнасць сямі прыватных мясакамбінатаў / t.me/kgk_oficial, ілюстрацыйнае фота
Камітэт дзяржкантролю з кастрычніка 2022 года прыпыніў працу сямі прыватных мясаперапрацоўчых камбінатаў. Як заяўляе прэс-служба КДК, прадпрыемствы дапусцілі "грубыя парушэнні".
Літаральна сёння, 13 лютага, КДК паведаміў аб прыпыненні працы мясакамбіната "Цар мяса" з Бялыніцкага раёна. Паводле звестак кантрольнай службы, на прадпрыемстве не выконвалася паточнасць тэхналагічных аперацый, не дзейнічала праграма вытворчага кантролю, дапускалася скрыжаванне патокаў сыравіны і гатовай прадукцыі.
Раней паведпамлялася таксама аб прыпыненні працы прыватнага "Мясакамбіната №5" у Аршанскім раёне.
Акрамя таго, як заяўляюць у КДК, за парушэнні з рэестра вытворцаў былі выключаныя больш за 50 камерцыйных арганізацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.