Дзяржкантроль заяўляе пра маштабныя праверкі прадуктовых рынкаў Беларусі
Рынак, ілюстрацыйнае фота
Камітэт дзяржкантролю пачаў маштабныя праверкі працы беларускіх рынкаў, на якіх прадаюць прадукты харчавання.
Падчас рэйдаў кантралёры вывучаюць выкананне заканадаўства на рынку, у тым ліку — аб якасці і бяспецы прадукцыі. Таксама яны звяртаюць увагу на даступнасць гандлёвых месцаў і магчымасць продажу прадукцыі ўласнай вытворчасці. Правераць і прадаўцоў — ці не завышаюць яны цэны.
У КДК заяўляюць, што падчас праверак будуць шукаць неабгрунтаваныя пасярэдніцкія структуры пры продажы беларускай прадукцыі.
Такія рэйды Дзяржкантроль намераны правесці ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.