Дзяржпамежслужба Украіны пракаментавала заяву Лукашэнкі

Дзяржпамежслужба Украіны пракаментавала заяву Лукашэнкі

Дзяржпамежслужба Украіны пракаментавала заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што ён "даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай". Яна не атрымлівала афіцыйнага паведамлення беларускага боку аб "перакрыцці мяжы".

Да таго ж, украінцы звяртаюць увагу, што апошнім часам нарады не назіраюць з беларускага боку на мяжы і ў пунктах пропуску нейкіх істотных зменаў. Як вядома, Лукашэнка заявіў пра "вялізную колькасць зброі", якая нібыта паступае з Украіны. Ва ўкраінскім МЗС гэта абверглі.

У Дзяржпамежслужбе Украіны таксама заявілі, што з беларускімі калегамі абменьваюцца справаздачамі, аналізуюць пагрозы. У апошняй справаздачы беларусы адзначалі ў 6,9 раза змяншэнне колькасці выяўленай на мяжы зброі. А гэта супярэчыць заяве Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі