Дзяржсакратар ЗША — пра візіт у Беларусь: наша партнёрства стала яшчэ мацней
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа пазітыўна ацаніў свой візіт у Беларусь, Казахстан і Узбекістан. Пра свае ўражанні ён напісаў у Twitter і далучыў відэа, на якім ёсць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Макеем.
"У Беларусі, Казахстане і Узбекістане я падкрэсліў важнасць міру, бяспекі і росквіту жыхароў усіх нашых краін, — піша Пампеа. — Я магу сказаць з упэўненасцю, што наша партнёрства стала яшчэ мацней пасля гэтага візіту".
Дзяржсакратар ЗША наведаў Беларусь 1 лютага. Ён правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Было анансаванае хуткае прызначэнне амбасадара Злучаных Штатаў у нашай краіне. Майк Пампеа заявіў, што ЗША гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100%. Праўда, эксперты сумняюцца, што такія пастаўкі будуць выгадныя нашай краіне з-за іх лагістычнай складанасці.
Па выніках візіту дзяржсакратара Злучаных Штатаў у Маскве заявілі, што не вераць у хуткае збліжэнне Беларусі і ЗША.
In Belarus, Kazakhstan, and Uzbekistan, I underscored the importance of peace, security, and prosperity for the people of all our nations. I can say with confidence that our partnerships are even stronger after this visit. pic.twitter.com/1ND3zSXF73
— Secretary Pompeo (@SecPompeo) February 3, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.