ЕК патрабуе ад Венгрыі патлумачыць спрашчэнне ўезду для грамадзян РБ і РФ

Белорусский паспорт

Пашпарт Беларусі, ілюстрацыйнае фота / "СБ"

Еўракамісія чакае ад Венгрыі тлумачэнняў наконт пашырэння на грамадзян Беларусі і Расіі аднаго з тыпаў віду на жыхарства — "нацыянальнай карты". Пра гэта на брыфінгу 30 ліпеня паведаміла прадстаўніца ЕК Аніта Хіпер.

Паводле яе, ЕК плануе праверыць, ці адпавядае гэтае рашэнне Венгрыі існуючым нормам Еўрасаюза, і зразумець "маштабы гэтай схемы".

"Згодна з нашай палітыкай, Расія — гэта пагроза бяспецы Еўрасаюза, таму яго чальцы павінны прымаць усе захады для гарантавання бяспекі ЕС і Шэнгенскай прасторы", — падкрэсліла Хіпер.

Таксама яна заявіла, што Венгрыя ў адпаведнасці са сваімі абавязаннямі павінна правяраць у асоб з трэціх краін наяўнасць дакументаў, якія дазваляюць уезд у ЕС. Таксама яна Венгрыя абавязаная правяраць наяўнасць або адсутнасць забароны на ўезд у Шэнгенскай інфармацыйнай сістэме.

Лідар Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд Вебер напісаў ліст кіраўніку Еўрасавета Шарлю Мішэлю з заклікам паўплываць на Венгрыю ў гэтым пытанні. На думку Вебера, паслабленні, прынятыя Венгрыяй, дазволяць расіянам, якія не прайшлі праверку, бесперашкодна падарожнічаць па большай частцы ЕС.

Як расказвала Еўрарадыё, Венгрыя пашырыла на грамадзян Беларусі і Расіі дзеянне аднаго з тыпаў віду на жыхарства — "нацыянальнай карты". Такое рашэнне было прынята ўрадам краіны 8 ліпеня. Раней гэтая праграма распаўсюджвалася толькі на грамадзян Сербіі ды Украіны. Ад 9 ліпеня "нацыянальнай картай" могуць карыстацца таксама грамадзяне Беларусі, Расіі, Босніі і Герцагавіны, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі