Пасля паездкі Орбана ў Маскву Венгрыя спрасціла доступ для грамадзян РБ і РФ
Віктар Орбан і Уладзімір Пуцін
Правілы ўезду ў Венгрыю для грамадзян Беларусі і Расіі змяніліся. Гэта адбылося пасля візіту венгерскага прэм’ера Віктара Орбана ў Маскву, піша rnd.de.
Цяпер беларусы і расіяне змогуць наведаць Венгрыю па так званай "нацыянальнай карце". Спецыяльная праверка яе ўладальнікаў з боку еўрапейскіх структураў не праводзіцца.
Такім чынам, у шэнгенскую зону зможа трапіць хто заўгодна (напрыклад, спецслужбы РБ і РФ).
Новыя змены ўжо выклікалі занепакоенасць у суседзяў Венгрыі, адзначае нямецкае выданне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.