Эканоміка Беларусі перагрэтая, але людзі вераць у цуд. Даследаванне BEROC

Беларусы радуюцца заробкам і спадзяюцца на лепшае

Беларусы радуюцца заробкам і спадзяюцца на лепшае / unsplash.com

— Каля 25% беларусаў паведамляюць пра значнае зніжэнне сваіх даходаў у першым квартале 2025 года. Беларусы па-ранейшаму актыўна выдаткоўваюць і менш актыўна зберагаюць, — кажа малодшая навуковая супрацоўніца Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Віялета Панасевіч падчас прэзентацыі новых матэрыялаў "Маніторынгу эканомікі Беларусі".

Даследаванне праводзілася на падставе анлайн-апытання 973 дарослых гараджан, якое прайшло з 31 студзеня па 16 лютага.

На думку ўдзельнікаў апытання, сярод асноўных прычын скарачэння даходаў — рост цэн (52%), змяншэнне колькасці заказаў або кліентаў (20%) ці змяненне курсу рубля да замежных валют (19%).

— Доля рэспандэнтаў, якія расказваюць, што страцілі працу, склала 3%. А 12% кажуць, што працу страцілі іх знаёмыя. Гэта намякае на дэфіцыт кадраў на рынку працы, — кажа Віялета Панасевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.