Эканоміка часоў развалу СССР, Пуцін не дапаможа: чым страшныя санкцыі

Беларусь трапляе пад санкцыі як саўдзельнік расійскай агрэсіі / DW
Беларусь трапляе пад санкцыі як саўдзельнік расійскай агрэсіі / DW

Санкцыі ЗША і іншых краін супраць Беларусі і Расіі вернуць Беларусь у часы развалу СССР. Пагаршаецца ўсё, вядома, палітыкай Лукашэнкі і Пуціна. Эканамісты папярэджваюць пра моцны рост цэн, ад'езд IT з Беларусі, а таксама вялікія праблемы ў банкаўскай сістэме, прамысловасці і транспарце.
 

Цэны будуць расці, а Пуцін не дапаможа беларускай эканоміцы

Санкцыі ЗША ад 24 лютага не апошнія ў дачыненні да Беларусі, паколькі Лукашэнка падтрымаў Расію ў агрэсіі супраць Украіны, мяркуе эканаміст Леў Марголін.

Далей кожны крок будзе мець свае наступствы. Санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў адаб'юцца перш за ўсё на іх работніках. Але апасродкавана і на ўсім народзе. Паколькі санкцыі падвысяць узровень інфляцыі. Людзі будуць атрымліваць тыя самыя заробкі і пенсіі, але купіць на іх можна будзе ўсё менш і менш.

 

Экономика времен развала СССР, Путин не поможет: чем страшны санкции
Пакупніцкая здольнасць заробкаў і пенсій будзе падаць / Еўрарадыё

Кіраўнік праекта "Кошт Урада" і заснавальнік Petitions.by Уладзімір Кавалкін адзначае, што апошнія санкцыі ЗША ахопліваюць у асноўным дзяржпрадпрыемствы, звязаныя з вайсковай сферай. Фінансавыя санкцыі для іх не такія страшныя, бо асноўны іх пакупнік — дзяржава. Значна мацней па іх ударыць немагчымасць закупляць абсталяванне і прамежкавыя тавары для вытворчасці.

Сітуацыя ў эканоміцы, асабліва ў святле санкцый, якія пастаянна з'яўляюцца, і канфлікту ва Украіне, вельмі дынамічная. Аднак адно зразумела дакладна: справы ў эканоміцы будуць пагаршацца, лічаць эксперты.

Паступова стагнацыя будзе пераходзіць у крызіс, падзенне аб'ёмаў вытворчасці з усімі наступствамі, якія адсюль вынікаюць. А прычына зразумелая — жаданне аднаго чалавека падоўжыць свае дні на кіраўнічай пасадзе, — кажа Леў Марголін.

У Пуціна можа быць бясконца шмат грошай і нават жаданне дапамагчы Лукашэнку. Пытанне, ці зможа ён скарыстацца гэтымі сродкамі.

Калі рахункі будуць далей арыштоўваць, як цяпер арыштоўваюць у расійскіх банкаў і іх дочак, то ў мяне пытанне, а дзе Пуцін схаваў грошы і адкуль ён хоча іх дастаць? Я не рабіў аналітыкі, але добра, ёсць у іх мільярды на рахунках у розных банках, але гэтыя банкі пад санкцыямі. Грошы ёсць, а зрабіць з імі нічога нельга. Што далей? — кажа Уладзімір Кавалкін.
 

Весці міжнародны бізнес стане немагчыма

Нашмат больш сур'ёзна, чым па прадпрыемствах, санкцыі ЗША ўдараць па беларускіх банках і дочках расійскіх банкаў у Беларусі.

Экономика времен развала СССР, Путин не поможет: чем страшны санкции
Нацыянальны банк / Еўрарадыё

Пытанне, ці сапраўды ўсё так добра, застаецца адкрытым. Усё залежыць ад таго, наколькі доўгім будзе напружанне, калі Нацбанку давядзецца гасіць ажыятажны попыт на валюту, — кажа Леў Марголін.

Пакуль валюты ў ЗВР хапае. Аднак калі перыяд падвышанага попыту зацягнецца, то ў Нацбанка проста не будзе сродкаў, каб задаволіць гэты попыт.

Нацбанк выпускае што хоча. А па факце, калі немагчыма зрабіць перавод у Беларусь, таму што практычна ўсе ўжо банкі пад санкцыямі, то пра якое самазаспакаенне можна гаварыць? А мы яшчэ бачым, што і з Беларусі гэтыя пераводы будуць абцяжараныя праз санкцыі, — кажа Уладзімір Кавалкін.
 

Гандаль з Украінай пакуль не абрываецца

Палітычны крызіс можа нанесці яшчэ адзін удар па эканоміцы і ўскладніць гандаль з Украінай — другім па велічыні партнёрам. Аднак пакуль пра поўны разрыў гандлёвых сувязяў гаварыць не выпадае. Украінскі Цэнтрабанк забараніў разлікі ў расійскіх і беларускіх рублях. Гэта не паўплывае на гандаль, паколькі аплаты ідуць у доларах, адзначае Уладзімір Кавалкін.

Гандлёвыя адносіны Беларусі і Украіны выгадныя абодвум бакам. Можна ваяваць, як ваявала Расія з Украінай восем гадоў, і тым не менш заставацца досыць буйнымі гандлёвымі партнёрамі. Ва ўмовах, калі Украіне і так стае праблем, не думаю, што яны будуць адмаўляцца ад паставак паліва, хоць гэта не выключана, — дадае Леў Марголін.
 

Будзе як у канцы васьмідзясятых — пачатку дзевяностых

Пакуль беларусы не занадта моцна адчулі ціск санкцый і паступовую ізаляцыю Беларусі ад цывілізаванага свету, але справа ідзе да адкату да стану развалу Савецкага Саюза, лічыць Уладзімір Кавалкін.

Экономика времен развала СССР, Путин не поможет: чем страшны санкции
Сцяг СССР / Reuters

Калі была жалезная заслона, калі быў дэфіцыт, інфляцыя. Усё ідзе да гэтага нават не павольна. Хутчэй за ўсё, пад санкцыі не трапіць яшчэ харчовая прамысловасць, адзенне, а, з іншага боку, праз якія банкі праводзіць аперацыі?

Мы павінны памятаць пра рызыка-прэмію. Нават калі хтосьці пагодзіцца гандляваць з Расіяй і Беларуссю, то ён закладзе ў цэну рызыка-прэмію, каб у выпадку штрафу пакрыць страты. Адпаведна, гэта інфляцыя, надмерны кошт усяго.

Хоць санкцыі могуць не закрануць харчовай прамысловасці, праз банкаўскія санкцыі ў яе таксама могуць узнікнуць вялікія праблемы.

Вельмі шмат пытанняў стане з прамежкавым імпартам. Каб вырабіць кілаграм курыцы, трэба купіць два кілаграмы рыбнай мукі, напрыклад, у Марока або ў Аргенціне. Як іх купіць, калі банкі пад санкцыямі, якімі абыходнымі шляхамі, колькі гэта будзе каштаваць і хто з гэтым будзе звязвацца? То-бок літаральна есці што будзем? Гэта вялікае пытанне. Гэта значыць, прагнозы для Беларусі вельмі дрэнныя.

На заканчэнне хацелася б выказаць падтрымку ўкраінцам. Пажадаць ім прайсці праз гэты складаны шлях і адстаяць сваю краіну, — кажа Уладзімір Кавалкін.
 

Хто пад санкцыямі?

Экономика времен развала СССР, Путин не поможет: чем страшны санкции
Мінфін ЗША / Reuters

ЗША ўвялі 24 лютага санкцыі супраць 24 беларускіх фізічных асоб і кампаній за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пад ударам апынуліся Белінвестбанк, Банк Дабрабыт, Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ), Дзяржкамваенпрам, 558-ы авіяцыйны рамонтны завод, абароннае прадпрыемства "Інтэграл", абароннае прадпрыемства "Мінатор-Сэрвіс", "Абаронныя ініцыятывы", "Сінезіс" (Synesis). Іх актывы блакуюцца ў ЗША, разлікі ў доларах забароненыя.

Таксама пад санкцыі трапілі расійскія банкі і іх дочкі ў Беларусі. Усе актывы банка ВТБ заблакаваныя ў ЗША (азначае ў тым ліку блакаванне доларавых разлікаў). Ашчадбанку заблакаваныя разлікі ў доларах. Раней пад санкцыямі апынуліся ВЭБ і БелВЭБ. Яны не могуць разлічвацца у доларах.

Абмежаваныя ў правядзенні аперацый у ЗША і не могуць там прыцягваць фінансаванне расійскія Ашчадбанк, Газпрамбанк, Альфа-Банк, Маскоўскі крэдытны банк, Расійскі сельскагаспадарчы банк, "Газпрам", "Газпрамнафта", "Транснафта", "Растэлекам", "Русгідра", "Алроса", "Сучасны камерцыйны флот" і РЧ. Разлікі ў доларах для іх рашэннем Мінфіна ЗША ад 24 лютага не абмежаваныя, калі няма іншых абмежаванняў, як для Ашчадбанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі