Экс-дацэнта МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі ў гомельскую калонію

Наталля Дуліна / svaboda.org
Наталля Дуліна / svaboda.org

З 20 чэрвеня палітзняволеную і былога дацэнта кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі ў гомельскую калонію. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Падчас пратэстаў 2020 года Дуліна заступілася за студэнтаў, асудзіла гвалт і страціла працу. Яе неаднаразова затрымлівалі і судзілі ў рамках адміністрацыйных працэсаў. Толькі ў 2022 годзе такіх затрыманняў было чатыры. У мінулым кастрычніку яе затрымалі ўжо ў рамках крымінальнай справы. Суд быў закрытым, але вядома, што яе абвінавачвалі паводле двух артыкулаў: "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт.342 КК РБ) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК).

У сакавіку гэтага года суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла Наталлі тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі