Экс-"МакДональдс" адмаўляе, што будзе называцца "Мы адкрытыя"
Экс-"Макдональдс" / realt.by
Былая сетка рэстаранаў "МакДональдс" у Беларусі не будзе называцца "Мы адкрытыя". Пра гэта агенцтву ТАСС заявілі ў кампаніі "КСБ Віктары рэстараны", якая кіруе сеткай у нашай краіне.
Назва "Мы адкрытыя" размешчаная на саміх рэстаранах, а таксама на афіцыйным сайце "КСБ Віктары рэстараны" і ў сацыяльных сетках.
У кампаніі заявілі, што гэта не будзе афіцыйнай назвай сеткі. Цяпер кампанія, маўляў, выбірае "найбольш прыдатны варыянт з больш як 1500 атрыманых прапаноў па назве новага брэнда", кажуць у прэс-службе.
Пасля сыходу "МакДональдса" з Расіі ў выніку санкцый беларуская сетка рэстаранаў таксама вырашыла памяняць назву. Спярша абвяшчалі, што рэстараны будуць працаваць пад расійскі брэндам "Вкусно — и точка" з 22 лістапада. Аднак у той дзень ніякага пераходу не адбылося, і тлумачэнняў гэтаму не было. З таго часу на рэстаранах толькі з'явіўся надпіс "Мы адкрытыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.