Экс-настаўнік гісторыі Андрэй Пятроўскі перапрацоўвае гуму ў калоніі

Экс-настаўнік гісторыі Андрэй Пятроўскі перапрацоўвае гуму ў калоніі

Былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні Андрэй Пятроўскі, асуджаны да 1,5 гадоў калоніі за паклёп на прэзідэнта, працуе ў калоніі перапрацоўшчыкам гумы, паведамляюць праваабаронцы.

На ўчастак перапрацоўкі сырой гумы Пятроўскі ўладкаваўся 8 лістапада. Яго праца заключаецца ў тым, каб выцягваць металакорд з пластоў гумы, а гуму скручваць у шары альбо валікі. Напрыканцы працоўнага дня трэба здаць адзін кілаграм металакорду. У лісце з калоніі Пятроўскі піша, што норму ён перавыконвае ці амаль выконвае і што "многае залежыць ад гумы, якую прывозяць з Бабруйскага шыннага камбіната".

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 жніўня Андрэя Пятроўскага асудзілі за тое, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік "Конституция ушла в проституцию!" з лагатыпам, які прызнаны экстрэмісцкім. Сярод вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў урок на мабільны тэлефон і выклаў запіс у "сямейны чат". Пасля гэтага настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі