Экс-палітвязня Андрэя Іванюшына затрымалі па новай крымінальнай справе

Андрэй Іванюшын

Андрэй Іванюшын / spring96.org

Па новай крымінальнай справе затрымалі мінскага байкера Андрэя Іванюшына, які нядаўна выйшаў з калоніі, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Першы раз Іванюшына затрымалі 1 лютага 2021 года. Тады крымінальную справу пачалі за інцыдэнт, які адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа". У той дзень невядомыя хацелі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. За гэта Іванюшына абвінавацілі ў гвалце супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК).

Яго асудзілі на 2,5 года калоніі, адкуль Іванюшын выйшаў 2 чэрвеня 2023 года.

На пачатку жніўня яго зноў затрымалі. За ўдзел у акцыях пратэсту яму інкрымінуюць "народны" 342-і артыкул КК (групавыя дзеянні, якія груба парушалі грамадскі парадак). Па звестках праваабаронцаў, гаворка ідзе пра тры эпізоды. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі