Экс-палітвязня па "карагоднай справе" асудзілі зноў — з яшчэ пяцю брастаўчанамі

Суд / Суд / Еўрарадыё

Суд

5 красавіка суддзя Андрэй Грушко ў Ленінскім судзе Брэста агучыў прысуды шасці гараджанам за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года, паведамляе "Брэсцкая Вясна".

Усіх іх вінавацілі паводле "народнага артыкула" — ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Маўляў, брастаўчане "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак і спакой грамадзян, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый".

Падсудным прысудзілі наступныя тэрміны:

Віталь Чаркасаў і Аляксандр Жук (які ўжо цалкам адбыў тэрмін па "карагоднай справе") — па 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
Арцём Завада, Уладзіслаў Барысаў — па 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Арцём Кадыраў  — 1 год калоніі агульнага рэжыму;
Марыя Лёсік — 2 гады 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (т. зв. "хатняя хімія").

Дарэчы, Арцёму Кадыраву ў жніўні 2020 года яшчэ быў непаўналетнім.

Праваабаронцы заяўляюць, што гэта ўжо другая група людзей, асуджаных за пратэсты 10 жніўня 2020-га ў Брэсце. Першую групу судзілі з 5 па 14 сакавіка, але іх дакладныя прысуды невядомыя. Як мінімум частку людзей (з шасці абвінавачаных), паводле праваабаронцаў, таксама адправілі ў калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі